Sciana адзначыць 15 год вялікім канцэртам у Мінску

Гурт з Брэста справіць юбілей у клубе «Піраты» 5 снежня. Адмыслова да гэтай падзеі Мінск наведае гурт «Роллікс» з Украіны.

image descriptionДа будучага канцэрту музыкі з гурта Sciana рыхтуюцца з усёй адказнасцю. «Для нас гэты выступ надзвычай важны, бо падводзіць рысу пад цэлай эпохай у нашай гісторыі», – кажуць берасцейцы. Адмыслова да канцэрту з нагоды 15-годдзя яны рэпетуюць песні розных год. Некаторыя з іх не граліся дзесяць і больш год. Sciana хоча зрабіць мікс з старых і новых трэкаў ды прайсціся па ўсёй сваёй гісторыі, згадаць рарытэтныя альбомы «Суб’ектывізм» і «Рулет», першы поўнафарматнік «Рыфы лёсаў», перамогу на палескім рок-фэсце «Крок» ды на «Басовішчы», фурор на конкурсе «Гэнералы айчыннага року», яскравы кавэр «Я еду» для трыб’юту N.R.M.,  першы кліп на «Можна быць», непаўторную «Вясна.by», трыюмф на польскім фэсце «Рок-ноч», туры па Польшчы ды Ўкраіне, апошнія альбомы «Кропка вяртання» і «Мы застанемся» урэшце рэшт.

«Мы працягваем працаваць, пішам новыя песні і шмат гастралюем, часам насуперак неспрыяльным жыццёвым абставінам. Бо рок-н-рол – гэта рух, і мы таксама рухаемся наперад. Таму што ўпэўненыя, што самае цікавае яшчэ за лініяй гарызонту», – кажуць музыкі і запрашаюць усіх сваіх прыхільнікаў 5 снежня ў «Піраты».

Гасцямі канцэрту будзе гурт TerraKod зь Берасьця, які неад’емна звязаны з «Сьцяною». З Хэрсону прыедзе павіншаваць сваіх даўніх сяброў гурт «Роллікс», які сыграе сэт з сваіх самых значных песень.

Канцэрт праходзіць у межах акцыі «Жывы Тузін», якую чацьвёрты сэзон запар ладзяць партал Tuzin.fm з партнэрамі з грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі!». У якасці вядучага канцэрту дэбютуе паэт Віталь Рыжкоў.

5 снежня. 19.00. Клуб «Піраты» (пр.Партызанскі, 6а). 15 год гурту Sciana. Пры ўдзеле TerraKod і «Роллікс» (Україна). Квіткі (з улікам камісіі апэратара) – 92 000 (танцпляц), 112 000 (столік). У дзень канцэрту будзе даражэй. Можна набыць он-лайн праз Kvitki.by ці ў касах па ўсёй Беларусі. Інфа: + 375 29 6872093/+375 29 7273097

Відэа:

https://www.youtube.com/watch?v=x9IwoQktmkc

https://www.youtube.com/watch?v=tpqrkTCpRDQ

https://www.youtube.com/watch?v=zdAJufxwsEI

Аўдыё:

Новы альбом “Мы застанемся” (2014) можна паслухаць тут http://tuzin.fm/albums/612/my-zastaniemsia.html


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology